Намеснік пракурора Лена Казіміраўна Драгель і загадчыца канцылярыі Вера Генадзьеўна Рабіза працуюць у Шаркаўшчынскай пракуратуры працяглы перыяд часу, адпаведна з 1985 і 1986 гадоў. Іх шматгадовая праца вызначаецца добрасумленнасцю, адказнасцю, прафесійнасцю. Таму яны заслужана былі ўзнагароджаны юбілейнымі медалямі «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь», уручэнне якіх было прымеркавана да гэтай святочнай даты. Медалі сталі для жанчын прыемным прызнаннем важнасці іх працы ў органах пракуратуры.
Андрэй БУРЭЦ
