Урачысты мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшоў сёння ў гарадскім пасёлку

Актуальное

IMG_8851 (Копировать)Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначылі паўсюдна ў нашай краіне 23 лютага. А напярэдадні ў гарадскім пасёлку прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны гэтай падзеі. 21 лютага каля помніка воінам-вызваліцелям сабраліся шаркаўчане, каб выказаць словы падзякі людзям у пагонах, воінам-афганцам і ўсім тым, хто ганарыцца званнем Абаронцы Айчыны. На тэрыторыі нашага раёна гэта ўжо традыцыя — у важныя каляндарныя даты збірацца каля помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўскладаць кветкі, ушаноўваючы памяць герояў хвілінай маўчання.
— Паважаныя землякі, прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! — з такімі словамі да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Валянцінавіч Струй. — Сёння мы з удзячнасцю звяртаемся да тых, каму служба стала прызваннем. З асаблівай цеплынёй мы жадаем здароўя ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ветэранам ваенных канфліктаў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Мы віншуем тых, хто сёння служыць у арміі, і тых, каму яшчэ трэба выканаць свой воінскі абавязак перад Радзімай.
23 лютага свята, якое з’яўляецца сімвалам непарыўнай сувязі пакаленняў, вернасці воінскаму абавязку і любові да Радзімы. Мы ганарымся, што ў роднай Беларусі сёння мір, стабільнасць, згода і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Паважаныя сябры, ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, спакою і дабрабыту!
Словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў з нагоды свята мужчынам адрасавалі таксама намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Шаркаўшчынскага раёна ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Андрэй Сяргеевіч Каштальян і старшыня Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Вера Барысаўна Жук.
Валерый Інакенцьевіч Ан, які з’яўляецца старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” ва ўрачыстай атмасферы правёў узнагароджванне граматамі аб’яднання, уручыў нагрудныя знакі дзеючым афіцэрам і тым, хто сёння знаходзіцца ў запасе, за актыўную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, прапаганду баявых традыцый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
Працягам урачыстасці, прысвечанай святу 23 лютага, стаў юбілейны вечар культарганізатара Навасельскага СДК Івана Гарбачонка, які адбыўся ў раённым Цэнтры культуры. Пра гэта мы напішам у бліжэйшых нумарах раённай газеты.
Сяргей РАЙЧОНАК.
IMG_8806 (Копировать) IMG_8808 (Копировать) IMG_8810 (Копировать) IMG_8812 (Копировать) IMG_8813 (Копировать) IMG_8816 (Копировать) IMG_8818 (Копировать) IMG_8820 (Копировать) IMG_8821 (Копировать) IMG_8822 (Копировать) IMG_8823 (Копировать) IMG_8824 (Копировать) IMG_8825 (Копировать) IMG_8826 (Копировать) IMG_8827 (Копировать) IMG_8830 (Копировать) IMG_8831 (Копировать) IMG_8832 (Копировать) IMG_8833 (Копировать) IMG_8834 (Копировать) IMG_8838 (Копировать) IMG_8839 (Копировать) IMG_8841 (Копировать) IMG_8842 (Копировать) IMG_8843 (Копировать) IMG_8845 (Копировать) IMG_8846 (Копировать) IMG_8848 (Копировать) IMG_8849 (Копировать) IMG_8851 (Копировать) IMG_8854 (Копировать) IMG_8855 (Копировать) IMG_8857 (Копировать) IMG_8859 (Копировать) IMG_8860 (Копировать) IMG_8861 (Копировать) IMG_8862 (Копировать) IMG_8863 (Копировать) IMG_8864 (Копировать) IMG_8866 (Копировать) IMG_8870 (Копировать) IMG_8876 (Копировать)