Спартыўна-культурнае свята ў Наваселлі

Спорт

Напрыканцы жніўня Навасельскі маладзёжна-спартыўны цэнтр і сельскі Дом культуры запрасілі жыхароў Наваселля наведаць і паўдзельнічаць у спартыўна-культурным свяце «О спорт — ты жыццё!» Спачатку прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, більярдзе, шашкам, дартсу. Актоўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах прынялі Віктар Невярковіч, Аляксандр і Андрэй Дарашкевічы, Аляксей Рагачэўскі, Вольга Рагачэўская, Аксана Міронава, Вераніка Лагун, Марына Курачкіна, Алена Рымдзёнак, Валянцін Машара, Марына Фёдарава. Пасля чаго гледачоў чакаў святочны канцэрт, на якім і адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. З жартамі і розыгрышамі, запрашаючы ўдзельнічаць гледачоў у вясёлых конкурсах, канцэрт правялі вядучыя Марына Фёдарава і Людміла Рагачэўская. Прагучала мноства любімых ўсімі песень ў выкананні дарослых і маленькіх мясцовых артыстаў — Вольгі Міхнюк, Аксаны Міронавай, Надзеі Ерахновіч, Марыі і Караліны Катовіч, Кацярыны Сямёнавай, Данілы Міронава.

шашачны паядынак вядуць Валянцін Машара і Віктар Невярковіч

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дырэктар Навасельскага сельскага дома культуры Аксана Міронава і спецыяліст па справах моладзі Людміла Рагачэўская. У Наваселле стала ўжо добрай традыцыяй, што спорт і культура працуюць у цеснай сувязі. Так атрымалася і на гэтым свяце, ўдзельнікі і гледачы атрымалі цудоўную  магчымасць праявіць свае спартыўныя здольнасці і весела правесці час.
Актыўны ўдзельнік спартыўных мерапрыемстваў Валянцін Машара, які працуе заатэхнікам у ААТ «Агратэхсэрвіс», падараваў маладзёжна-спартыўнаму цэнтру камплект для гульні ў дартс. Падарункі і ўзнагароды для пераможцаў  забяспечылі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ «Агратэхсэрвіс».
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *