28 верасня ў краіне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руку пад дэвізам “Пешаход, абазнач сябе на дарозе!”

Актуальное

Акцыя, якую праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя, мае мэту папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў у цёмны час сутак з удзелам пешаходаў. І яшчэ — адзіны дзень бяспекі дарожнага руху — гэта своеасаблівая прапаганда выкарыстоўвання святлоадбіваючых элементаў.
Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС будуць працаваць 28 верасня ва ўзмоцненым рэжыме. Вялікая просьба да пешаходаў — у сувязі з надыходам асенне-зімовага перыяду, і, адпаведна, павелічэннем цёмнага часу сутак, карыстацца святлоадбіваючымі элементамі, якія можна замацаваць на вопратцы, на сумках і іншых рэчах. Памятайце, што прызначэнне флікера — абараніць пешахода, зрабіць яго бачным у цемры.
І. БУЛАЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *