Ордэн Маці для Людмілы Захар’евай

Актуальное

140 (Копировать)

Падзякаваць трэба той матчынай песні,

З якой пачынаецца наша жыццё…

У цяперашні час у нашай краіне вялікая ўвага надаецца падтрымцы сям’і і мацярынства, і наш раён — не выключэнне. Толькі пры ўмове стабільнай дэмаграфічнай сітуацыі, высокай нараджальнасці можна з цвёрдай упэўненасцю глядзець у будучыню. У Беларусі рэалізуецца шэраг сацыяльных праграм, распрацаваных у дапамогу маці. Яны непасрэдна датычацца сямейнага ўкладу, нараджэння і выхавання дзяцей, вырашэння жыллёвых пытанняў, працаўладкавання.

У час правядзення раённай урачыстасці “Чалавек года Шаркаўшчыны-2019”, якая прайшла 13 сакавіка сёлетняга года, старшыня райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўзнагародзіў ордэнам Маці жыхарку гарадскога пасёлка Алену Андрэеўну Лаўрэцкую. А на мінулым тыдні, а менавіта 15 мая, калі паўсюдна ў нашай краіне адзначаўся Дзень сям’і, аналагічную ўзнагароду з рук кіраўніка раёна атрымала жыхарка аграгарадка Дворнава Людміла Сяргееўна Захар’ева.

— Лічу, што сённяшні дзень вам запомніцца на ўсё жыццё, — сказаў Дзмітрый Міхайлавіч. — Згодна падпісанаму Указу кіраўніком нашай краіны А. Р. Лукашэнка вы атрымліваеце высокую дзяржаўную ўзнагароду — ордэн Маці. Вельмі прыемна, што ў нашым раёне ёсць такія людзі, якія сваімі адносінамі да жыцця, да сваіх дзяцей даказваюць, што сям’я з’яўляецца асноўным непахісным інстытутам у жыцці кожнага чалавека.

Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя дастатку, дабра, цеплыні і сямейнай утульнасці!

У сям’і Мікалая і Людмілы Захар’евых выхоўваюцца пяць непаўналетніх дзяцей — тры дачкі і два сыны. Самай старэйшай дачцэ дзевяць год, а самаму малодшаму сыну — паўтара годзікі.

— Мы пазнаёміліся з Мікалаем, калі я вучылася ў 11 класе Лужкаўскай СШ, — кажа Людміла. — Пакахалі адзін аднаго, стварылі сям’ю. Цяжкасці, якія нам сустракаюцца на жыццёвым шляху, мы пераадольваем разам. Наша сямейнае шчасце трымаецца на ўзаемных павазе і любові. Толькі так, я лічу, можна і зберагчы сям’ю.

Сяргей РАЙЧОНАК.