На будучы ўраджай

Сельское хозяйство

711

Палявыя работы ў сельгаспрадпрыемствах не спыняюцца ні на адзін дзень з самага пачатку вясенняй пасяўной кампаніі і да позняй восені, калі будзе цалкам сабраны вырашчаны ўраджай, пасеяны азімыя зерневыя, узнята зябліва на зіму.

Вось і ў ААТ “Княж”, як толькі дазволілі агранамічныя тэрміны распачаць сяўбу азімых, тут без прамаруджвання пачалі загортваць у глебу насенне рапсу. Своечасова за лічаныя дні тут пасеялі 250 гектараў гэтай прыбытковай культуры. Дадзенай справай займаліся перадавыя механізатары Іван Грыгор’еў і Барыс Гушчынскі на трактарах “Беларус” МТЗ-1221 у счэпе з сеялкамі “Лемкен”. Сёння трактарысты актыўна вядуць сяўбу азімай пшаніцы. Па гаспадарцы яе запланавана пасеяць 905 гектараў. Плошча для гаспадаркі даволі значная. Таму дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Буда яшчэ ў сярэдзіне лета паклапаціўся, каб набыць дадатковую сеялку. Гаспадарка купіла пасяўны агрэгат АПП-6А у Бешанковіцкім раёне. Такім чынам, сяўба азімых зерневых у “Княжы” сёлета ідзе больш паскоранымі тэмпамі. Па стане на        верасня тут пасеяна       гектараў азімых зерневых. Палявыя работы не спыняюцца ні на адзін дзень.

Сяргей РАЙЧОНАК.