У школу дружна ходзім мы (фотаназіранне)

Актуальное

Распачаўся новы навучальны год, на вуліцах гарадскога пасёлка цяпер часта можна ўбачыць школьнікаў, якія з ранцамі за спінамі раніцай спяшаюцца на ўрокі, а па заканчэнні заняткаў з адчуваннем выкананага абавязку нетаропка ідуць дадому. Вось і Ігар, Даша і Паліна Вярховічы, вяртаючыся са школы, зайшлі  ў магазін “Культтавары” набыць тое-сёе з неабходных школьных прыналежнасцяў. Тут я і сустрэў гэтых сімпатычных, падобных адзін на аднаго, бялявых дзетак. Жывуць яны па вуліцы Даватара, вучацца ў Шаркаўшчынскай СШ №2, Ігар у 7-м класе, Даша ў 5-м, а Паліна ў 4-м. На вучобу і з вучобы яны заўсёды ходзяць разам. Бацькі Аляксандр і Святлана падрыхтавалі іх да новага навучальнага года, а малышам застаецца толькі добра вучыцца і радаваць іх высокімі адзнакамі.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *