9 мая ў Шаркаўшчыне прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 72-ой гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Актуальное

IMG_0481Нібы жураўліны клін, праразаючы аблокі ў нябеснай вышыні, аддаляюцца ў гісторыю часы Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш застаецца ўдзельнікаў баявых дзеянняў, жывых сведкаў таго жудаснага ліхалецця. Чалавечае жыццё не падуладна часу, але ў кожным з нас жывой застаецца памяць, успаміны вяртаюць у мінулае.

У Шаркаўшчынскім раёне зараз пражываюць толькі сем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — людзей, якія семдзясят два гады назад вызвалілі нашу зямлю ад чужаземных захопнікаў, прынеслі мір, свабоду і незалежнасць сабе, сваім родным і блізкім людзям, сваёй Радзіме. Мы свята шануем іх бессмяротны подзвіг у імя чалавецтва, з вялікай павагай адносімся да кожнага ветэрана. Яскравым доказам таму з’яўляецца ўвага мясцовай улады да воінаў-франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Іх віншуюць, уручаюць памятныя падарункі і матэрыяльную дапамогу напярэдадні Дня Перамогі, Дня Незалежнасці і іншых свят. Чарговай такой нагодай стаў урачысты мітынг, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў на цэнтральнай плошчы райцэнтра 9 мая.

З самага ранку ў цэнтры гарадскога пасёлка гучала музыка — песні ваенных часоў. Нягледзячы на крыху халаднаватае надвор’е, на ўрачысты мітынг пачалі збірацца людзі. Хтосьці прыходзіў па-асобку, некаторыя ішлі цэлымі сем’ямі. Сярод прысутных былі прадстаўнікі раённай улады, кіраўніцтва прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў гарадскога пасёлка, духавенства, вучні школ. Асобна выдзяляліся ветэраны вайны, малалетнія вязні канцлагераў. На грудзях кожнага з іх у яркіх сонечных промнях блішчэлі ордэны і медалі.

— Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прысутныя госці, дазвольце мне ад усяго сэрца павіншаваць вас з 72-й гадавінай Вялікай Перамогі, — сказаў у сваёй прамове старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. — 9 Мая — свяшчэннае і дарагое для кожнага з нас свята, якое мы сустракаем з асаблівым пачуццём. Мы заўсёды будзем памятаць подзвіг усіх, хто гераічна змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, працаваў у тыле, аднаўляў краіну ў пасляваенныя гады. Дарагія ветэраны, старэйшае пакаленне, жадаем вам здароўя на доўгія гады, бадзёрасці, шчасця ў доме, душэўнай цеплыні! Няхай з вамі заўсёды прысутнічаюць любоў, увага і клопат блізкіх людзей!

Ва ўрачыстай абстаноўцы Мікалай Ірынархавіч Баговіч у сувязі са святкаваннем Дня Перамгогі і 90-годдзем з дня нараджэння ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Якаву Міхайлавічу Глушакову, пажадаў яму даўгалецця, здароўя і сямейнага дабрабыту.

Словы віншаванняў прагучалі ў той дзень ад намесніка ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне адасобленай групы Шаркаўшчынскага раёна ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Андрэя Каштальяна, старшыні раённай арганізацыі Беларускага грамадскага таварыства Чырвонага Крыжа Валянціны Хаданёнак і курсанта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Яўгена Шастакевіча.

Як ў мінулыя гады, на святкаванне Дня Перамогі ў Шаркаўшчыну завіталі родныя загінуўшага чырвонаармейца М. Панфілава з Міёр. Сёлета яны таксама наведалі наш гарадскі пасёлак, каб у чарговы раз пакланіцца магіле свайго роднага чалавека.

Раённае кіраўніцтва, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў гарадскога пасёлка ўсклалі вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам пры вызваленні Шаркаўшчыны ў 1944 годзе. Хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб іх.

Працягам урачыстых перапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, стаў святочны канцэрт, які прайшоў у раённым Цэнтры культуры.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_0324 IMG_0326 IMG_0327 IMG_0329 IMG_0331 IMG_0332 IMG_0336 IMG_0338 IMG_0339 IMG_0341 IMG_0343 IMG_0344 IMG_0346 IMG_0347 IMG_0349 IMG_0352 IMG_0354 IMG_0356 IMG_0357 IMG_0358 IMG_0361 IMG_0365 IMG_0375 IMG_0379 IMG_0383 IMG_0387 IMG_0394 IMG_0396 IMG_0397 IMG_0398 IMG_0399 IMG_0400 IMG_0402 IMG_0403 IMG_0404 IMG_0406 IMG_0407 IMG_0408 IMG_0411 IMG_0412 IMG_0413 IMG_0414 IMG_0417 IMG_0420 IMG_0423 IMG_0424 IMG_0426 IMG_0430 IMG_0435 IMG_0441 IMG_0443 IMG_0448 IMG_0450 IMG_0452 IMG_0455 IMG_0456 IMG_0457 IMG_0469 IMG_0471 IMG_0473 IMG_0476 IMG_0477 IMG_0485 IMG_0487 IMG_0489 IMG_0492 IMG_0495



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *