9 кастрычніка абласны маладзёжны форум “Беларусь — гэта МЫ!” сабраў у Віцебску творчую, ініцыятыўную моладзь нашай вобласці. У рамках форуму прайшло мноства мерапрыемстваў. У абласной бібліятэцы імя Леніна адбыўся адкрыты дыялог моладзі з прадстаўнікамі ўлады. У канцэртным зале “Віцебск” праходзіла прэзентацыя творчых праектаў і дасягненняў студэнцкай моладзі, працавалі разнастайныя платформы. Яркім завяршэннем форуму стаў канцэрт, на якім выступалі студэнцкія калектывы.
Андрэй БУРЭЦ.