Першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Дзмітрый Міхайлавіч Ламака стаў у няпоўныя 29 гадоў. Да гэтага ён закончыў Смальянскі сельскагаспадарчы каледж, з 2002 па 2005 займаўся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі на агранамічным факультэце. Паралельна наведваў курсы перападрыхтоўкі кадраў. Па размеркаванню працаваў намеснікам старшыні сельгаскааператыва “Іёды”, затым начальнікам аддзялення вытворчага кааператыва “Буеўшчына”, намеснікам старшыні па вытворчасці сельгаскааператыва “Буеўшчына”. 2009—2010 — слухач дзённай формы навучання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 2010—2011 — начальнік аддзялення Іёды ААТ “Буеўшчына”, затым дырэктар гэтага сельгаспрадпрыемства.
— Дзмітрый Міхайлавіч, нягледзячы на непрацяглы час работы на пасадзе начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу, усё ж у вас не малы вопыт дзейнасці ў сельскай гаспадарцы. Вы ўжо можаце ахарактарызаваць работу аграпрамысловага комплексу раёна за гэты год.
— Так. На такой адказнай пасадзе працую з 2 лютага гэтага года. Аднак задачы і мэты як асобнай гаспадаркі, так і раёна ў цэлым — аднолькавыя. Розніца толькі ў маштабах работ і адказнасці за ўвесь раён.
Аграпрамысловы комплекс дазваляе стабільна забяспечваць харчовую бяспеку рэгіёну. За 10 месяцаў года вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 3,9 працэнта да ўзроўню мінулага года. Пры гэтым раслінаводства — на 2,2, жывёлагадоўля — 5,5 працэнта.
— Сёлета парадавала хлебная ніва. Што гэтаму садзейнічала?
— Сапраўды. Ужо тады, калі добра перазімавалі збожжавыя культуры, бачылі, што віды на ўраджай добрыя. Але ж, акрамя гэтага праводзілі падкормкі, догляд за пасевамі па знішчэнню пустазелля і ліквідацыі хвароб раслін. У выніку валавы збор зерневых і зернебабовых культур па раёне склаў 63829 тон, што вышэй узроўню 2011 года на 16,2 працэнта. Ураджайнасць у цэлым па раёне — 30,2 цэнтнера з гектара, а ААТ “Жвіранка” і “Даватарскі” перавысілі лічбу 40. Аднак ААТ “Княж”, “Ельня-Агра”, “Юдыцына” не дасягнулі вытворчасці папярэдняга года.
— Вельмі далікатная, але прыбытковая культура рапс. Якую мелі выгаду ад вырошчвання і рэалізацыі насення гэтай культуры?
— Вытворчасць рапса сёлета ў параўнанні з папярэднім годам павялічылася ў 1,7 раза і склала 6006 тон пры ўраджайнасці 15,5 цэнтнера з гектара. Ад рэалізацыі прадукцыі мелі добры прыбытак. Таму і сёлета ў аптымальныя тэрміны пасеялі на запланаванай плошчы гэту маслянічную культуру.
— Калі не вырасце бульба на прыватным участку, то і на грамадскім полі не чакай добрага ўраджаю. Ці не так?
— Вось гэта той выпадак, калі сваю адмоўную ролю адыграла надвор’е. Ніжэй узроўню мінулага года гаспадаркі раёна вырасцілі бульбы і агародніны. Пры гэтым вытворчасць бульбы — 1818 тон (84,1 працэнта да леташняга), агародніны — 253 тоны (38,2 — да 2011 года).
— Раслінаводства і жывёлагадоўля — дзве галіны, якія непарыўна звязаны адна з адной. З якімі поспехамі падыйшлі да прафесійнага свята жывёлаводы раёна?
— За 10 месяцаў года вытворчасць малака вырасла на 10,4, а яго рэалізацыя — на 14, 1, вырошчванне жывёлы ў жывой вазе — на 0,6 працэнта. А рэалізацыя мяса скарацілася на 4,3 працэнта. Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы склала 103,1 працэнта да адпаведнага перыяду летась, свіней — узрасла на 5,1 працэнта.
Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы — 525 грамаў (крыху павысіліся), а свіней знізіліся на 6 грамаў і склалі 488. На карову надаілі па 3582 кілаграмы, некалькі палепшылі паказчык.
— Дзмітрый Міхайлавіч, работа кіраўніка раённага ўзроўню хоць і новая для вас, але азірацца няма на каго. Трэба шмат і самастойных прымаць рашэнняў. Якія перспектывы развіцця на будучае?
— Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна атрымана звыш 33 мільярдаў рублёў чыстага прыбытку пры рэнтабельнасці 20,3 працэнта. Для ўстойлівага развіцця аграрнай галіны неабходна мадэрнізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці, якая прадугледжвае яго тэхнічнае і тэхналагічнае пераўзбраенне.
Мадэрнізацыя ў жывёлагадоўлі ажыццяўляецца пераважна на аснове рэканструкцыі існуючых вытворчых магутнасцяў. Вядзецца будаўніцтва новых жывёлагадоўчых ферм: малочнатаварная ферма з даільнай залай, якая будуецца па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2010 года ў Пашках (ААТ “Агартэхсэрвіс”), малочнатаварная ферма на 400 галоў кароў з даеннем у малакаправод у Германавічах (ААТ “Княж”), малочнатаварная ферма з даільнай залай на 800 галоў кароў у Варонцы (ААТ “Буеўшчына”). Праводзіцца рэканструкцыя малочнатаварных ферм Каралева ААТ “Княж”, Зорка ААТ “Ельня-Агра”, Лонскія ААТ “Юдыцына”, Ручай ААТ “Агратэхсэрвіс”, Каўшэлева ААТ “Жвіранка”.
Сёлета ўжо завершана рэканструкцыя ферм Наваселле ААТ “Агратэхсэрвіс”, Буеўшчына ААТ “Буеўшчына”, Більдзюгі ААТ “Жвіранка”, Сталіца ААТ “Княж”.
Выкананне вышэйназваных мерапрыемстваў дазволіць павялічыць пагалоўе жывёлы, павысіць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, палепшыць якасць рэалізуемага малака і мяса, павысіць рэнтабельнасць, узняць прадукцыйнасць працы і сярэднямесячную зарплату, стварыць новыя рабочыя месцы.
Для сельскагаспадарчай вытворчасці толькі сёлета набыты: энерганасычаны ўніверсальны сродак “Раса”, чатыры трактары МТЗ-3022, кормаўборачны комплекс КВК-800, чатыры зернеўборачныя камбайны КЗС-1218, тры плугі ППО-8-40, пагрузчык “Амкадор”, чатыры раскідальнікі мінеральных угнаенняў, сем трактарных касілак і іншая тэхніка.
А тое, што датычыцца да самастойнасці, то выдзяляю прыярытэтныя задачы і вырашаю іх у першую чаргу.
— Дзмітрый Міхайлавіч, застаецца павіншаваць працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці.
— Паважаныя працаўнікі палёў і ферм, віншую ўсіх з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Жадаю здароўя, аптымізму і настойлівасці ў дасягненні намечаных мэт. Разам пераадолеем усе цяжкасці, якія б нам прырода не прыпадносіла.
— Шчырае дзякуй за размову.
Гутарыла Кацярына СОСНА

16 ноября, Минск. Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 ноября рассмотрел кадровые вопросы.
Поздравляю Боговича Николая Иринарховича с назначением на должность председателя Шарковщинского райисполкома
Мы, к примеру, на селе государственными программами по развитию села немного избаловали наших руководителей. Мы их вернули в те советские времена, когда мы работали и знали, что нам дадут кредиты, по разнарядке техника придет, где-то сам пошевелишься — больше-меньше вырвешь и так далее. В этой части мы как-то вернули наших руководителей в то время. Пора их отрезвить, поставить в рамки и заставить работать
Уважаемая Екатерина Сосна, Вы в своей статье от 21.02.2012 года “Як падкорміш, так і атрымаеш. Па гаспадарках раёна развозіцца ўдабрэнне” нафантазировали урожайность зерновых культур хозяйств Шарковщинского района в 2012 году 41 центнер с гектара. Я же исходя из опыта и исторических фактов(урожайность зерновых культур хозяйств Шарковщинского района за последние 5 лет.
2007 год-19 центнеров с гектара
2008 год-29 центнеров с гектара
2009 год-32,5 центнеров с гектара
2010 год-17,5 центнеров с гектара
2011 год-26 центнеров с гектара
и зная хозяйства района прогнозировал не более 32 центнеров с гектара.
Что и оказалось верным по району 30,2 центнеров с гектара. И вытянули урожайность за счет двух колхозов (по другому (ОАО или СПК) все равно их не называю)- Жвиранки и Доваторского. На примере Доваторского, где стал новый председатель Струй и многое изменилось в лучшую сторону, можно сделать вывод, что руководителей остальных колхозов, особенно кто давно работает в должности, надо менять на молодых и инициативных.
Да, и еще как информация к размышлению для нового первого зама Ломаки и компетентных органов: «Аднак ААТ “Княж”, “Ельня-Агра”, “Юдыцына” не дасягнулі вытворчасці папярэдняга года». Тогда у меня возник вопрос может быть в других колхозах района (кроме Жвиранки и Доваторского) и не вносились удобрения, а их втихую продали по хорошим ценам в Россию?