Паважаныя вернікі і святары каталіцкай канфесіі!
Шчыра і сардэчна віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам — Пасхай.
Чыстая, глыбокая радасць пасхальных падзей нясе аднаўленне душы, яднае людзей, дапамагае жыць у любові і згодзе. Святы Вялікдзень нясе кожнаму доўгачаканую радасць перамогі жыцця над смерцю, дорыць надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, умацоўвае веру і абагачае душы вернікаў дабрынёй і міласэрнасцю.
Няхай свята Вялікадня напоўніць сэрцы надзеяй, абудзіць цярпімасць, спачуванне чужой бядзе, дапаможа зразумець адзін аднаго, прынясе ў вашы сем’і лад і цяпло, а ў дамах і на вуліцах стане светла і ясна ад усмешак людзей, якія раздзяляюць між сабой святасць гэтых урачыстых дзён.
Жадаем моцнага здароўя, невычарпальнай душэўнай і цялеснай моцы, шчасця і дабрабыту.
Дзмітрый ЛАМАКА,
старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта;
Уладзімір ШПЕЦ,
старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў.
***
Хрыстос уваскрос! Алелюя!
Неузабаве ізноў будзем перажываць Урачыстасць Змёртвыхпаўстання нашага Адзінага Пана і Валадара Езуса Хрыста.
Нашыя старэйшыя — родныя дзядулі, бабулі, бацькі — асаблівым чынам рыхтаваліся да Святаў, духоўна перажываючы 40-дзённы Вялікі Пост. А потым раніцай радасным “Аллелюя!” і спевам “Wesoly namdzis Dzien nastal” абвяшчалі аб Уваскрашэнні Пана.
Сённяшняя ўрачыстасць нагадвае нам, што Хрыстус жыве ўва мне, у кожным з нас. Няхай нас напаўняе радасць — радасць з таго, што мы — вучні Хрыста, што можам вызнаваць веру, што Бог праз Свайго Сына адорвае нас Сваімі ласкамі.
Тым, хто перажывае боль, смутак, цярпенне, жадаю адвагі і надзеі, бо “Усё магу ў Тым, Хто мяне ўзмацняе” (Філіп. 4.13).
Віншую святароў Шаркаўшчынскага дэканата, святароў, якія нарадзіліся ў Шаркаўшчыне, але нясуць служэнне ў іншых месцах, сястру законную і вас, дарагія вернікі!
Ксёндз Ян ПУГАЧОЎ,
дэкан Шаркаўшчынскага дэканату.
***
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Дарагія браты і сёстры! Чарговы раз мы святкуем урачыстасць Уваскрасення Езуса Хрыста. Чарговы раз мы задумваемся над Таямніцай нашай Веры, над тым, што ўчыніў для нас Езус. Ён, Божы Сын, узяў на Сябе ўсе нашыя недасканаласці, грахі, праблемы, каб памерці на Крыжы, каб Сваім Уваскрасеннем прынесці нам жыццё.
Жадаю вам, каб гэтае свята было для вас умацаваннем веры, надзеі і любові, каб прынесла радасць і шчасце ў вашыя сем’і. Няхай кожны беларус адчуе ў сваім сэрцы
Праўду Уваскрослага Хрыста і надзею на вечнае жыццё.
З малітвай і павагай, ксёндз Віктар СІНІЦКІ,
пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне.
***
Дорогие земляки!
Поздравляю вас с праздником Воскресения Иисуса Христа!
День Воскресения Иисуса Христа укрепляет веру в торжество мира, добра и справедливости, символизирует любовь и согласие, объединяет всех нас на основе традиционных духовных ценностей, побуждает к совершению добрых поступков, состраданию и милосердию, к размышлениям о великом смысле жертвы во имя любви и надежды, пробуждает стремление жить по совести.
Искренне желаю, чтобы этот день согрел ваши сердца теплом родных и близких, наполнил ваши дома взаимопониманием и миром.
Пусть праздник принесет здоровье, счастье, исполнения мечты и оправдавшиеся надежды! Пусть пасхальное ликование останется в ваших сердцах на весь предстоящий год как неиссякаемый источник душевных сил, любви и способности творить добро!
С уважением, Павел СИЛЬЧЕНОК,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.
