Ю. А. Васілеўскі і Л. У. Стома сустрэліся з працоўнымі калектывамі раённай бібліятэкі і раённага Цэнтра культуры

Актуальное Общество

IMG_6687 (Копировать)

2 красавіка адзначалася 25-я гадавіна з моманту падпісання прэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Дагавору “Аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі”.

У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома 9 красавіка сустрэліся з працоўным калектывам раённай бібліятэкі, раённага Цэнтра культуры. Тэмай сумеснай гутаркі стала “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”.

У прыватнасці, Юрый Анатольевіч паведаміў, што дадзеным Дагаворам прадугледжвалася ўзгадненне знешняй палітыкі і выпрацоўка агульных пазіцый па асноўных міжнародных пытаннях, узаемадзеянне ў гарантаванні бяспекі, ахове межаў і барацьбе са злачыннасцю, распрацоўка агульных прынцыпаў ваеннага будаўніцтва і іншае.

У 1997 годзе на пасяджэнні Вышэйшага савета супольнасці было вырашана пераўтварыць яго ў саюз Беларусі і Расіі. У адпаведнасці з гэтым рашэннем быў падпісаны Дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — свята, якое стала добрай традыцыяй. Упэўненае і паступальнае развіццё супрацоўніцтва беларусаў і расіян у рамках агульных эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай прасторы наглядна дэманструе гістарычную агульнасць і сяброўства, імкненне жыць мірна ў свеце і сумесна рухацца па шляху стварэння.

Юрый Анатольевіч пацікавіўся ў бібліятэкараў, наколькі часта жыхары гарадскога пасёлка і раёна карыстаюцца паслугамі ўстановы культуры, у прыватнасці, кнігавыдачай аматарам друкаваных выданняў. Ён таксама адказаў на пытаннія, якія задавалі прысутныя.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6691 (Копировать) IMG_6693 (Копировать)