Пра перспектывы развіцця раёна ішла 30 красавіка гутарка ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама з калектывам СШ № 2

Актуальное Общество

IMG_7206 (Копировать)
У складзе групы прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Малюгіна, начальнік РАУС Андрэй Нікалаеў і галоўны ўрач ЦРБ Станіслаў Стома.
У час сумеснай гутаркі кіраўнік раёна падрабязна расказаў прысутным пра дасягненні нашага раёна, пра перспектыўныя планы на будучыню.
Як падкрэсліў Дзмітрый Міхайлавіч, радаснай навіной для ўсіх шаркаўчан стала прыняцце рашэння на ўзроўні Віцебскага аблвыканкама аб правядзенні абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” у нашым гарадскім пасёлку.
— Мы на працягу некалькіх год прыкладалі шматлікія намаганні, каб гэты значны форум працаўнікоў вёскі правесці ў Шаркаўшчыне, — сказаў Дзмітрый Міхайлавіч. — Упэўнены, што выдзяленне фінансавых сродкаў на рамонт вуліц, жылога фонду, аб’ектаў сацыяльнай сферы райцэнтра, паспрыяе росквіту пасёлка над Дзісной. Але нам самім ужо сёння трэба неадкладна пачаць планаваць сваю работу па далейшым добраўпарадкаванні гарпасёлка. Дарэчы, нашымі канкурэнтамі ў спрэчцы за правядзенне дажынак былі гарады Лепель і Чашнікі, а таксама гарадскі пасёлак Бешанковічы.
Старшыня райвыканкама расказаў пра станоўчыя зрухі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. У бліжэйшай перспектыве плануецца адкрыццё домабудаўнічага камбіната. На невыкарыстоўваемых плошчах былога хлебазавода плануецца адкрыццё прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы з наступным экспартам прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю. У памяшканнях кансервавага завода будзе зманціравана абсталяванне для перапрацоўкі садавіны, дзікарослых ягад і вырабу сокаў.
— Шмат зроблена ў раёне ў сацыяльнай і вытворчай сферах, — адзначыў Дзмітрый Міхайлавіч. — Заканчваецца капітальны рамонт сярэдняй школы № 1, падыходзіць да завяршэння першая чарга капітальнага рамонту СШ № 2. Уводзяцца ў эксплуатацыю новыя і адрамантаваныя аб’екты гандлю, грамадскага харчавання. Аграрыі раёна напрыканцы мінулага года атрымалі новую тэхніку, якая зараз задзейнічана падчас пасяўной кампаніі.
Сёння значную небяспеку для здароўя грамадзян тоіць у сабе пандэмія каронавіруснай інфекцыі. Актуальнымі з’яўляюцца пытанні вакцынацыі насельніцтва. Галоўны ўрач ЦРБ Станіслаў Стома акцэнтаваў увагу аўдыторыі на ўдзеле ў правядзенні вакцынацыі, што дазволіць зберагчы здароўе і жыццё сабе і сваім блізкім.
У канцы гутаркі кіраўнік раёна сказаў, што мясцовай уладай, звычайнымі людзьмі робіцца ўсё магчымае, каб дабрабыт жыхароў гарадскога пасёлка і раёна з кожным годам паляпшаўся.
Сяргей РАЙЧОНАК. IMG_7216 (Копировать) IMG_7218 (Копировать) IMG_7220 (Копировать)