
Надыходзіць Новы год і ўсе рыхтуюцца да свята. Для стварэння святочнага настрою гандлёвыя кропкі Шаркаўшчыны таксама ўпрыгожваюць свае памяшканні. Вось, напрыклад, ва ўніверсаме «Родны кут» пакупнікоў сустракае Дзед Мароз. Хоць ён і лялечны, але адрозніць яго ад жывога вельмі складана і так і хочацца папрасіць у яго падарунак. Акрамя гэтага ва ўніверсаме ўжо ўстаноўлена штучная ёлка, а само памяшканне ўпрыгожана гірляндамі і мішурой. Усё гэта стварае сапраўдную навагоднюю атмасферу.
Тэкст і фота Марыны Жакаўка.
