Камбайнер ААТ «Жвіранка» Яўгеній Пятрашка стаў другім «тысячнікам» у нашым раёне. Віншуем!

Сельское хозяйство

IMG_0538 (Копировать)Рубеж у 1000 тон Яўгеній пераадолеў 15 жніўня. Гэты паказчык з’яўляецца другім у раёне. Акрамя зерневых культур камбайнер быў задзейнічаны яшчэ на абмалоце азімага і яравога рапсу. Мужчына другі сезон працуе на камбайне замежнай вытворчасці “New Holland”. Тэхніку ён асвоіў дасканала, таму і прастояў у яго няма. Тым больш, што і вопыт працы ў хлебароба немалы. Раней 10 сезонаў ён убіраў збажыну за штурвалам камбайна “Палессе” КЗС-1218.
За паспяховую і шчырую працу Яўгенію Пятрашку грашовую прэмію ўручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская. Намеснік кіраўніка гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Зінта Валюшкіна ад імя адміністрацыі сельгаспрадпрыемства ўзнагародзіла камбайнера памятным падарункам.
— Яўгеній Васільевіч адзін з лепшых камбайнераў у нашай гаспадарцы, — сказала Зінта Мікалаеўна. — Мы не памыліліся, калі ў мінулым годзе менавіта яму даверылі ўбіраць збажыну на новым камбайне. Вынікі яго працы відавочныя — другое месца па намалочаных тонах па раёне менавіта ў Яўгенія.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0543 (Копировать)