Узнагароджаны за плённую працу на карысць раёна

Общество

М. І. Гінзбург, М. А. Макаранка, С. Л. Каплуноўскі

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, што прайшло 28 чэрвеня, кіраўнік раёна М. І. Баговіч уручыў Ганаровую грамату Віцебскага аблвыканкама за добрасумленную працу старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Г. П. Буйку. За шматгадовую, добрасумленную працу ў галіне адукацыі Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі Б. М. Тумашэвіч. Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта ўручана галоўнаму спецыялісту кіравання справамі райвыканкама М. А. Макаранку, начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама М. І. Гінзбургу і начальніку аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. Л. Каплуноўскаму.

Працоўную частку свайго жыцця нашаму раёну прысвяціў М. А. Макаранка. Нарадзіўся ён у вёсцы Маслакі, што на Магілёўшчыне. З 1968 года свой лёс звязаў з Шаркаўшчынай. Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут, працаваў на адказных пасадах у аддзеле народнай адукацыі, у райкаме КПБ і раённым выканаўчым камітэце.

Усім жыхарам раёна добра вядомы М. І. Гінзбург. Нарадзіўся ён у вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Глыбоччыне. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ з 1987 года сваю прафесійную дзейнасць звязаў з Шаркаўшчынскім раёнам. Працаваў юрыстам у калгасе “Маяк”, у раённым аграпрамысловым аб’яднанні, у райсельгасхарчы, юрысконсультам раённага выканаўчага камітэта. З 2010 года па цяперашні час узначальваў аддзел ЖКГ райвыканкама.

На працягу трыццаці год аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама кіраваў С. Л. Каплуноўскі — карэнны шаркаўчанін. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю настаўніка фізічнага выхавання ў Гомельскім дзяржуніверсітэце, у пачатку працоўнай дзейнасці выкладаў фізкультуру ў Васюкоўскай і Сталіцкай базавых школах. За час кіравання С. Л. Каплуноўскім аддзелам ФКСіТ райвыканкама значна вырасла колькасць спартыўных клубаў, секцый на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Рэканструяваны старыя і пабудаваны новыя спартыўныя аб’екты да патрэб прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

М. І. Баговіч уручае Ганаровую грамату Г. П. Буйку

Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч шчыра ім падзякаваў за плённую працу на карысць раёна, пажадаў дабрабыту, моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *