На парадку дня — спорт і ахова працы

Общество

выступае першы намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Пётр Іосіфавіч Немянёнак

27 верасня адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якое былі запрошаны члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый і устаноў райцэнтра, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, дырэктары школ раёна, дырэктар ДЮСШ, інжынеры па ахове працы. На пасяджэнні былі разгледжаны два пытанні: “Аб стане і развіцці спартыўна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму ў Шаркаўшчынскім раёне” і “Аб стане траўматызму на вытворчасці ў арганізацыях Шаркаўшчынскага раёна за 9 месяцаў 2013 года”. З дакладамі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна. Удзел у пасяджэнні прынялі першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Жук, намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Раіса Пятроўна Саўрыцкая, намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці Юлія Уладзіміраўна Аўхукова, першы намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Пётр Іосіфавіч Немянёнак. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Па разгледжаных пытаннях былі прынятыя адпаведныя пастановы.

Прыемнай падзеяй стала ўручэнне ўручэнне Ігару Афанасьевічу Іванову Ганаровай граматы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама за асабісты ўклад і падрыхтоўку спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа.

Андрэй БУРЭЦ.

першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Жук
Ігар Афанасьевіч Іваноў з атрыманай Ганаровай граматай


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *