У раёне актыўнымі тэмпамі ідзе рамонт на шматлікіх участках аўтамабільных дарог мясцовага значэння.
Мы паведамлялі, што работнікі ДРБУ-131, на чыім балансе знаходзяцца шляхі зносін, паклалі новае асфальтабетоннае пакрыццё ад вёскі Падбарок да вёскі Вішнявец. У аграгарадку Дворнава заасфальтавана вуліца ад населенага пункта да механічных майстэрань. Шмат нараканняў даводзілася чуць ад вадзіцеляў транспартных сродкаў на стан дарожнага пакрыцця паміж вёскамі Ручай і Рэчкі. Цяпер тут выдатная праезная частка. У вёсцы Сасноўцы таксама пакладзены новы асфальтабетон. Задаволены вяскоўцы, якія пражываюць на вуліцы Бельскай, што ў аграгарадку Лужкі. Для іх патрэб дарожныя работнікі паклалі новае асфальтабетоннае пакрыццё.
Як паведаміў начальнік ДРБУ-131 Вячаслаў Гарбузаў, дэпутат раённага Савета дэпутатаў папярэдне праграмай цякучага рамонта на 2024 год запланаваны рамонт 18 аб’ектаў. Прагнозна ў першым паўгоддзі трэба адрамантаваць 11,3 кіламетра дарог.
Гадавы ліміт сродкаў, якія выдзяляюцца на ўтрыманне аўтадарог, павялічаны ў параўнанні з 2023 годам на 10 працэнтаў, на выкананне цякучага рамонта — амаль у 2,3 разы. Лічбы даволі аптымістычная, а якасць работ залежыць ад прафесіяналізму дарожных рабочых, аператыўнасці прымаемых рашэнняў, магутнасцей машынна-трактарнага парка.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

