У арганізацыях і на прадпрыемствах з вялікай удзячнасцю і павагай адносяцца да ветэранаў

Общество Прафсаюзы

У арганізацыях і на прадпрыемствах з вялікай удзячнасцю і павагай адносяцца да ветэранаў, якія сваёй стваральнай працай умацоўвалі дабрабыт роднага краю.

Не выключэнне тут і раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Прыемным і нечаканым падарункам для былых лідараў самай масавай грамадскай арганізацыі раёна стаў візіт старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Герната і бухгалтара Алесі Ляўшыцкай да іх на дом. У чарговы раз пакаленне маладых кіраўнікоў пацікавілася справамі сваіх старэйшых настаўнікаў. У сумеснай гутарцы абмеркавалі сённяшні дзень прафсаюзнай арганізацыі, успомнілі гады сумеснай працы на карысць людзей.

Гедыён Буйка і Таццяна Альшэўская шмат год узначальвалі райкам прафсаюза работнікаў АПК. Ірына Ардынская, Аліна Латышонак і Зінаіда Касарэўская адстойвалі інтарэсы працуючых, калі ў свой час узначальвалі пярвічкі сельгаспрадпрыемстваў. Ветэранам прафсаюзнага руху прыемна было напярэдадні свята працы атрымаць кветкі, салодкія пачастункі, пачуць словы ўдзячнасці за працу і пажаданні моцнага здароўя.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.