Кожнае лета для педагогаў заканчваецца падвядзеннем вынікаў мінулага навучальнага года. І ў той жа час ставяцца задачы на новы. У глядзельнай зале раённага Цэнтра культуры прайшла раённая педагагічная канферэнцыя, на якой сабраліся настаўнікі агульнаадукацыйных школ, выхавацелі дашкольных навучальных устаноў, ветэраны педагагічнай працы.


