Работнікі адміністрацыі ААТ «Агратэхсэрвіс» займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі

Добраўпарадкаванне Общество

Кожную пятніцу, якая ў раёне аб’яўлена санітарным днём, на добраўпарадкаванне тэрыторый выходзяць кіраўніцтва і работнікі арганізацый.

Не засталіся ў баку ад агульнай карыснай справы прадстаўнікі адміністрацыі ААТ «Агратэхсэрвіс». Спецыялісты бухгалтэрыі разам са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ясяй Краснікавай займаліся прыбіраннем тэрыторыі механічных майстэрань. Каля адміністрацыйнага будынка прыводзілі ў належны стан клумбы, займаліся прыбіраннем смецця і высаджвалі расаду кветак.

— Лічу ўвядзенне санітарнага дня карыснай справай, — кажа прафсаюзны лідар гаспадаркі. —  Кожны з нас зацікаўлены ў справе навядзення парадку на сваіх тэрыторыях.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.