
Прафесія прадаўца не такая простая, як можа здасца на першы погляд, і патрабуе многіх ведаў і навыкаў, а таксама абаяльнасці і ветлівасці. Менавіта ўсё гэта і трэба было праявіць маладым прадаўцам магазінаў райспажыўтаварыства падчас конкурсу “Лепшы па прафесіі”, які арганізавалі і правялі аддзел кадраў і прафсаюзная арганізацыя. Удзел у ім прынялі шэсць прадстаўніц спажывецкай кааперацыі: Анастасія Шчарбіцкая і Вольга Рагачэўская (магазін прамысловых тавараў), Вікторыя Асташова (магазін гаспадарчых тавараў), Святлана Магалінская (буфет СШ №2), Алеся Неўлева і Святлана Туронак (універсам №1 “Родны кут”). Спачатку ўдзельніцы расказалі пра сябе, пра тое, што прывяло іх сферу гандлю, якім, на іх думку, павінны быць ідэальны прадававец. У наступным выпрабаванні патрабавалася расказаць пра пэўны від тавару, як мага поўней раскрыць яго ўласцівасці, бо прадавец заўсёды павінны быць гатовы прыйсці на дапамогу пакупніку з кваліфікаванай кансультацыяй. У трэцім конкурсе правяралася, як дзяўчаты працуюць з касавым апаратам, тут ад іх патрабалавася адначасова праявіць хуткасць і акуратнасць. Былі правераны і тэарэтычныя веды, быццам на сапраўдным экзамене ўдзельніцы цягнулі білеты і адказвалі на пытанні. У апошнім конкурсе трэба было прарэкламаваць пэўны тавар такім чынам, каб ў патэнцыйнага пакупніка не ўзнікала ніякіх сумненняў наконт неабходнасці яго пакупкі.
Пасля гэтага журы падвяло вынікі, назвала пераможцаў. Трэцяе месца ў конкурсе заняла Святлана Туронак, другое — Анастасія Шчарбіцкая, а пераможцай стала Вольга Рагачэўская. Лепшыя былі адзначаны дыпломамі і падарункамі.
Старшыня райспажыўтаварства Наталля Аляксееўна Пятрова падзякавала дзяўчатам за ўдзел у конкурсе, за праяўленую смеласць і веды, павіншвавала пераможцаў, пажадала і надалей адносіцца сумленна і адказна да сваіх абавязкаў. Прафесійнасць прадаўца з’яўляецца адным з важных фактараў у барацьбе за пакупніка.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.




