У ліку лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» — Дзмітрый Дзяменцьевіч Цыркін»

Актуальное

IMG_8689 (Копировать)Жыццё сучаснага чалавека ўжо немагчыма ўявіць без тэлефоннай сувязі, радыё, тэлебачання і доступа ў інтэрнет-прастору. Усе гэтыя сродкі сувязі сёння надзейна працуюць у розных, нават самых аддаленых куточках нашага рэгіёну. Іх абслугоўваннем, эксплуатацыяй, а ў выніку неабходнасці і рамонтам займаюцца работнікі раённага вузла электрасувязі.

Начальнік Шаркаўшчынскага РВЭС Дзімітрый Дзяменцьевіч Цыркін па выніках работы за мінулы год стаў лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. На працягу ўжо двух дзесяцігоддзяў гэты чалавек узначальвае калектыў шаркаўшчынскіх сувязістаў, і ў гэтым годзе будзе роўна 40 гадоў, як ён прыйшоў працаваць у РВЭС. За гэты перыяд  будучы кіраўнік прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы: ад электраманцёра, начальніка ўчастка, начальніка цэха, да начальніка раённага вузла электрасувязі. Чатыры дзесяцігоддзі прамільгнулі як адзін дзень, паступова набываліся прафесіяналізм, вопыт і майстэрства.  На сённяшні дзень на абслугоўванні ў шаркаўшчынскіх сувязістаў 8000 абанентаў тэлефонаў, 4700 абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання, 3600 інтэрнет-карыстальнікаў.

  • Калектыў Шаркаўшчынскага РВЭС, у большасці сваёй, пастаянны, зладжаны і дружны,- адзначыў Дзмітрый Дзяменцьевіч у час нашай размовы.- Усе работнікі аператыўна,  добрасумленна і якасна выконваюць свае абавязкі, і, дзякуючы гэтаму, нашы кліенты своечасова  атрымліваюць поўны спектр неабходных паслуг і ў адрас нашай арганізацыі не паступае нараканняў. На  рэзультат працуе ўвесь калектыў, бо, як вядома, калі няма зладжанага калектыву – не будзе і станоўчых вынікаў.  А таму хачу выказаць шчырыя словы ўдзячнасці ў адрас усіх, з кім працую зараз і ўсім, з кім давялося працаваць раней.Такая высокая ўзнагарода – гэта рэзультат плённай добрасумленнай працы ўсяго нашага дружнага калектыву.

Усё жыццё Д. Д. Цыркін адпрацаваў у адной арганізацыі і ніколі не шкадаваў, што выбраў для сябе менавіта такі шлях. Ён нарадзіўся ў нашым раёне ў сям’і працаўнікоў сяла. Закончыў Віцебскі тэхнікум электрасувязі і на працягу года працаваў па размеркаванні ў Омску, пасля чаго вярнуўся ў Шаркаўшчыну і пачаў сваю работу ў сістэме  электрасувязі . З  той пары мінула ўжо 40 гадоў і сёння, дзякуючы дзейнасці гэтага кіраўніка і ўсяго падначаленага яму калектыву, шаркаўчане і ўсе жыхары раёна кожны дзень атрымліваюць магчымасць заўсёды заставацца на сувязі,быць  у зоне доступу і ў курсе падзей. За перыяд шматгадовай плённай працы ў Шаркаўшчынскім РВЭС Дзмітрый Дзяменцьевіч атрымаў шэраг узнагарод рознага ўзроўню, у тым ліку званні “Ганаровы работнік сувязі Беларусі”, “Чалавек года Шаркаўшчыны”, ганаровыя граматы і дыпломы  рознага ўзроўню. А цяпер у іх ліку яшчэ і ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”. Віншуем з заслужанай узнагародай!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_8704 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *