Былы старшы інструктар-выратавальнік Андрэй Івонін адзначыў юбілейны дзень нараджэння

Общество

Шаркаўчанін, былы старшы інструктар-выратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Андрэй Івонін адзначыў юбілейны дзень нараджэння.

З 50-годдзем імянінніка павіншавалі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Валерый Ан, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Пальчэх, былыя саслужыўцы.

Амаль трыццаць год Андрэй Івонін адпрацаваў у радах шаркаўшчынскіх вогняборцаў. Пачынаў з пасады камандзіра аддзялення паста ваенізаванай пажарнай службы вёскі Васюкі. За гэты час было ўсё: і тэрміновыя выклікі на ліквідацыю пажараў, і выратаванне абяссіленых людзей з палаючых дамоў, і аказанне дапамогі пацярпелым пры дарожна-транспартных здарэннях. І ва ўсім Андрэй стараўся быць першым, без прамаруджвання прымаў рашэнні і аператыўна дзейнічаў, бо ведаў — ад гэтага залежыць жыццё тых, каму патрэбна дапамога.

— Вельмі прыемна, што сябры ніколі не забываюць, — кажа Андрэй, — заўсёды тэлефануюць, наведваюцца, каб пацікавіцца справамі. Мой дзень нараджэння стаў чарговай нагодай зноў сустрэцца з былымі саслужыўцамі, успомніць час, калі разам стаялі на варце спакою шаркаўчан.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.