Па стане на 14 жніўня пераможцамі прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты «Кліч Радзімы»:
Сярод камбайнераў
Дзмітрый Осіпаў — камбайнер КУВСП імя Маркава. На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 425 гектараў, намалаціў 900 тон зерня.
Анатоль Грыгаровіч — камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс». На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 422 гектары, намалаціў 899 тон зерня.
Юрый Ардынскі — камбайнер ААТ «Даватарскі». На камбайне «New Holland» убраў 335 гектараў, намалаціў 737 тон зерня.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў
Яўген Рагачэўскі — вадзіцель ААТ «Агратэхсэрвіс». На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 832 тоны зерня.
Яўген Толкач — вадзіцель ААТ «Буеўшчына». На аўтамабілі МАЗ-457 перавёз ад камбайнаў 632 тоны зерня.
Сяргей Марушчак — вадзіцель ААТ «Жвіранка». На аўтамабілі ГАЗ-53 перавёз ад камбайнаў 608 тон зерня.
Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў
Анатоль Курылёнак — трактарыст КУВСП імя Маркава. На трактары «Беларус» МТЗ-1221 перавёз ад камбайнаў 715 тон зерня.
Сярод аператараў зернесушыльных комплексаў
Дзмітрый Федаровіч і Васіль Корсак — аператары зернесушыльнага комплексу ЗСК-30 Ш ААТ «Агратэхсэрвіс». Прасушылі 2141 тону зерня.
Раман Валеўка і Віктар Пучынскі — аператары зернесушыльнага комплексу КЗСВ-30 ААТ «Княж». Прасушылі 1707 тон зерня.
Васіль Ліпскі — аператар зернесушыльнага комплексу ЗСК-40 Ш ААТ «Буеўшчына». Прасушыў 694 тоны зерня.
