Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі, старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Міхалёнак павіншавалі з юбілеем ветэрана працы Гроню Раманоўскую. Намеснік кіраўніка раёна ўручыў імянінніцы Падзяку старшыні райвыканкама. Да віншаванняў далучыліся былыя калегі Гроні Іосіфаўны і прафкам райветстанцыі, дзе жанчына адпрацавала 36 год.


