Ганна Хаданёнак, якая пражывае ў вёсцы Прамяны Германавіцкага сельсавета, усю працоўную частку жыцця прысвяціла сферы культуры раёна. Амаль 30 год жанчына знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але праяўляе актыўную грамадзянскую пазіцыю. Нядаўна Ганна Аўгусцінаўна сустрэла юбілейны дзень нараджэння. Са знакавай датай ў жыцці юбіляра павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі і старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Міхалёнак. Намеснік кіраўніка раёна ўручыў імянінніцы Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта.


