Мікалай Кудраўцаў і Арцём Шуневіч былі занятыя на дасушцы збожжа ў КУВСП «Гарадзец»

Сельское хозяйство

аператары збожжатака М. Кудраўцаў і А. Шуневіч

У КУВСП “Гарадзец” прыёмка збожжа новага ўраджаю вядзецца на збожжатаку, дзе дасушка (калі такое патрабуецца) і ачыстка збожжа ад смецця вядзецца на сушылках тыпу КЗС-10, КЗСВ-30 і комплексе прадукцыйнасцю больш 40 планавых тон — М-819. За суткі на ўсіх перапрацоўваецца 300-400 тон збожжа. Дзякуючы цёпламу і сухому надвор’ю, прадукцыя, якая паступае з поля, амаль не патрабуе дасушкі. Тым самым эканоміцца паліва і менш затрачваецца часу на пярвічную апрацоўку зерня.

На збожжатаку на сушылцы КЗС-10 працуюць маладыя аператары Мікалай Кудраўцаў і Арцём Шуневіч. Дарэчы, Мікалай у мінулым годзе ўбіраў збажыну на камбайне. Цяпер даручаная яму машына выпрацавала свой рэсурс, і ён заняўся іншай справай. У Мікалая ёсць і грамадскае даручэнне — спецыяліст па справах моладзі. А на таку, як ён прызнаўся, з працуючых — палова моладзі. Так што і на месцы можна вырашыць любыя пытанні.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *