У КУВСП імя Маркава працуюць на ўраджай-2016

Сельское хозяйство

на ўздыме зябліва задзейнічаны механізатар Вячаслаў Відун
на ўздыме зябліва задзейнічаны механізатар Вячаслаў Відун

Асноўныя віды сельскагаспадарчых работ завершаны. Зараз у гаспадарках на палетках уносяць арганічныя ўгнаенні пад будучы ўраджай, вядзецца ўздым зябліва, чыстка насення яравых культур і траў.
У КУВСП імя Маркава сёлета трэба падняць 1220 гектараў зябліва. Па стане на 4 лістапада ў гаспадарцы гэты від работы выканалі на плошчы 239 га, што складае 20 працэнтаў да задання. Марудныя тэмпы па ўздыму зябліва абумоўліваюцца, у першую чаргу, адсутнасцю дастатковай колькасці паліва. Тым не менш, як паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Лазарэц, тэхніка знаходзіцца ў спраўным стане. Усяго на ўздыме зябліва задзейнічаны 11 адзінак трактароў: 2 “Кіраўцы”, 2 МТЗ-3022, 1 МТЗ-1221 і 6 МТЗ-82. Пры наяўнасці паліва ў дзень тут узорваюць каля 60 гектараў.
У гаспадарцы звыш запланаванага ачышчана насення яравых культур у колькасці 496 тон. Завершана таксама і ачыстка насення траў, якіх маецца ў наяўнасці 26 тон. Працы ў вяскоўцаў хапае заўсёды, тым больш зараз, калі трэба клапаціцца пра будучы ўраджай.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *