У спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці другое месца ў каманды шаркаўчан

Прафсаюзы Сельское хозяйство Спорт

IMG_47331 (Копировать)У мінулым месяцы завяршыліся адборачныя этапы  спаборніцтваў па настольным тэнісе сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці. У адным з этапаў, які праходзіў  у горадзе Паставы, прымалі ўдзел каманды Полацкага, Верхнядзвінскага, Пастаўскага, Міёрскага і нашага Шаркаўшчынскага раёнаў. У спаборніцтвах па тэнісе нашу каманду прадставілі дыспетчар ААТ “Ельня-агра” Юлія Віктараўна Швед і галоўны спецыяліст  упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Яўгенавіч Зубовіч. У асабістым заліку сярод жанчын Юлія Швед заваявала 2 месца, а Мікалай Зубовіч  увайшоў у тройку лідараў сярод мужчын.  Рэзультатам  выступлення шаркаўшчынскай зборнай  стала 2 агульнакаманднае месца. З заслужанай перамогай прадстаўнікоў нашай            каманды павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшэўская. Самі ж ўдзельнікі засталіся задаволенымі і рэзультатамі сваіх выступленняў, і арганізацыяй спаборніцтваў, на якія яны былі накіраваны раённым камітэтам прафсаюза работнікаў АПК.

Юлія Швед нядаўна закончыла Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж  і вярнулася працаваць на сваю малую радзіму. Апошнія паўгода дзяўчына з’яўляецца дыспетчарам ААТ “Ельня-агра”. А рознымі відамі спорта, асабліва валейболам і тэнісам, Юлія  захаплялася яшчэ падчас вучобы ў Зоркаўскай школе,а  потым, калі вучылася   ў каледжы і  ўваходзіла ў склад зборнай каманды гэтай навучальнай установы. Зараз дзяўчына адначасова працуе і вучыцца,завочна  атрымлівае вышэйшую адукацыю.

Для Мікалая Зубовіча футбол, валейбол і тэніс сталі любімымі відамі спорта яшчэ ў школьныя гады. Падтрымліваць спартыўную падрыхтоўку на належным узроўні дапамагала і служба ў Шаркаўшчынскім РАУС, дзе Мікалай Яўгенавіч на працягу 20 гадоў узначальваў інспекцыю па справах непаўналетніх і неаднаразова прымаў удзел у спартыўных турнірах рознага ўзроўню і конкурсах прафесійнага майстэрства Таму і зараз трэцяе месца ў асабістым заліку  — для яго заканамерны вынік.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *