Гутарка са старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый

Прафсаюзы

 

У аўторак, 26 лютага, у вялікай зале райвыканкама пройдзе пасяджэнне Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім будуць разгледжаны пытанні работы грамадскага аб’яднання за мінулы год, акрэслены планы і задачы на 2019 год. Напярэдадні пасяджэння мы сустрэліся са старшынямі пярвічных прафсаюзных гарадскога пасёлка і раёна, каб пагутарыць з імі аб грамадскай дзейнасці іх пярвічак.97 (Копировать)

Марына Якубёнак, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Лужкаўскай участковай бальніцы:

— Я не першы год з’яўляюся прафсаюзным лідарам нашай пярвічнай арганізацыі, якая на сённяшні дзень налічвае 51 чалавека, што складае 100 працэнтаў ад агульнай колькасці працуючых.

На маю думку, прафсаюзны лідар — гэта неабыякавы чалавек, якога хвалюе праблемы і запыты работнікаў калектыву. Калі прыслухоўвацца да заўваг і патрэб працуючых, тады атрымаецца рэалізаваць запланаванае, зберагчы і павысіць аўтарытэт арганізацыі. Упэўнена, што работа профлідараў павінна быць цалкам скіравана на людзей, на калектыў, яны павінны бачыць і разумець, што турбуе членаў прафсаюза, а калі неабходна, абавязкова выступіць у іх абарону.

IMG_6237 (Копировать)

Вера Мілянцей, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:

— У мінулым годзе мяне абралі на гэту пасаду. Калі каллегі па працы даверылі мне кіраваць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй, я павінна апраўдаць іх давер, імкнуцца па максімуме рэалізаваць планы і задачы, якія стаяць перад нашай пярвічкай. У калектыве ЦБС працуе 38 чалавек. Яны ж усе з’яўляюцца членамі прафсаюза. Разам мы складаем планы работы пярвічкі, сумесна працуем над іх рэалізацыяй. Так, у мінулым годзе правялі конкурс прафесійнага майстэрства “Нам кніга адкрывае свет” на лепшы рэкамендацыйны спіс літаратуры для дзяцей сярод бібліятэчных работнікаў. Праводзіўся таксама конкурс электронных прэзентацый “Табе, Шаркаўшчына дарагая!”, ажыццяўляліся іншыя мерапрыемствы, удзельнікі і пераможцы якіх узнагароджваліся за кошт грашовых сродкаў прафсаюзнай арганізацыі.

На селетні год мы таксама распрацавалі план работы сваёй пярвічкі, які прадугледжвае экскурсійныя паездкі па гістарычных мясцінах Шаркаўшчынскага раёна, правядзенне конкурсаў сярод работнікаў бібліятэчнай сістэмы.

IMG_6244 (Копировать)

Святлана Цітовіч, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ДРБУ-131:

— Старшынёй прафкама нашай арганізацыі, якая налічвае 51 работніка, я з’яўляюся на працягу 28 год. За гэты перыяд многа што змянілася ў метадах і формах кіравання. Нязменным, на мой погляд, застаўся прынцып работы з людзьмі. Каб дапамагчы чалавеку рашыць тую або іншую праблему, звязаную з прафесійнай дзейнасцю, трэба заўсёды валодаць пэўнай інфармацыяй, быць у курсе падзей, бачыць настрой калектыву.

На працягу года рыхтуем і праводзім для работнікаў арганізацыі конкурсы прафесійнага майстэрства. Штогод арганізуем паездкі ў Мінск у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Гэта, у асноўным, для жанчын. Для мужчын за кошт прафсаюза набываем квіткі на найбольш знакавыя спартыўныя мерапрыемствы, якія праходзяць у сталіцы.

Для ветэранаў прадпрыемства рыхтуем забаўляльна-віншавальныя праграмы да Дня пажылых людзей, да Дня аўтамабіліста і дарожніка. На калядныя і навагоднія святы для дзяцей работнікаў арганізацыі запрашаем спецыялістаў раённага Цэнтра культуры, якія праводзяць тут ранішнікі, спектаклі і тэатральныя пастаноўкі. Заўсёды імкнёмся ўнесці ў працоўныя будні хвіліны радасці і добрага настрою для кожнага чалавека.

Сяргей РАЙЧОНАК.