23 лістапада Шаркаўшчынскі раён наведаў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі

Общество

у межах візіту ў Шаркаўшчынскі раён міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі наведаў новую бальніцу

23 лістапада ў вялікай зале райвыканкама адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое праводзіў яго старшыня М. І. Баговіч. На нараду былі запрошаны члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікі кіраўнікоў ці адказныя спецыялісты па ідэалагічнай рабоце ўстаноў і арганізацый рацэнтра, а таксама сельскагаспадарчых арганізацый раёна, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў БРСМ, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, ветэранаў.
З дакладам аб стане ідэалагічнай работы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. А. Цітовіч.
Са справаздачай аб сваёй рабоце выступіў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс” С. І. Чапроўскі.

міністр інфармацыі А. В. Праляскоўскі даў станоўчую адзнаку арганізацыі ідэалагічнай работы ў раёне

З дакладам аб ходзе выканання Закона Рэспублікі Беларусь “Аб меліярацыі зямель” на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна выступіў начальнік ПМС А. С. Дзіковіч.
Сваім бачаннем сітуацыі ў названай сферы і перспектывах яе развіцця падзяліўся намеснік генеральнага дырэктара КУП “Віцебскмеліяводгас” В. Ч. Раманоўскі.
Аляксандр БАРЫЛА

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *