У мэтах папярэджання электратраўматызму сярод дзяцей быў праведзены конкурс «Электрабяспека вачамі дзяцей»

Молодежь

пераможцы ў малодшай узроставай групе
ў малодшай узроставай групе Мікіта Бондар заняў 1 месца
Яна Праўдавіцкая заняла другое месца ў малодшай узроставай групе

Прадстаўнікі юнага пакалення прынялі актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Электрабяспека вачамі дзяцей». Праводзіўся ён у прафілактычных мэтах папярэджання электратраўматызму сярод дзяцей, навучання школьнікаў правільнаму карыстанню бытавымі электрапрыборамі. Тэматыка работ была наступная: «Падумай, як засцерагчы сябе ад небяспекі электратраўм у кватэры», «Электрычны ток — сябар і вораг», «Не гуляй каля лініі электраперадач» і іншыя.

У малодшай узроставай групе ўдзельнічалі маленькія наведвальнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Пераможцам быў прызнаны Мікіта Бондар, другое месца ў Яны Праўдавіцкай, а трэцяе занялі ўсе 24 ўдзельнікі гуртка «Вясёлы пэндзлік» (педагог Т. А. Алянцэвіч). Узнагародзілі малышоў граматамі і прызамі начальнік Шаркаўшчынскай раённай энергаінспекцыі Ігар Кожух і інспектар Аляксандр Клімантовіч. Яны падзякавалі дзецям за актыўны ўдзел у конкурсе і яшчэ раз нагадалі, што электрычнасць не толькі дапамагае чалавеку, але і можа ўяўляць небяспеку для жыцця. Таму пры яе выкарыстанні трэба быць асабліва асцярожнымі.

А вось у старэйшай узроставай групе актыўны ўдзел прынялі не толькі вучні навучальных устаноў гарадскога пасёлка, але таксама школ раёна: Іёдскай СШ-сада, Більдзюжскай і Лужкаўскай СШ, Каўшэлеўскай і Радзюкоўскай БШ, Улінаўскай БШ-сада. І менавіта сяльчане занялі прызавыя месцы: 3-е месца за Дар’яй Цярэнцьевай (Іёдская СШ-сад), другое падзялілі Галіна Грыцкевіч (Шкунцікаўская БШ) і Соф’я Бобіч (Велікасельская СШ-сад), пераможцай жа стала Дзіяна Васілевіч з Германавіцкай СШ.

Работы-пераможцы будуць накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.

Андрэй БУРЭЦ.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *