У КУВСП «Гарадзец» узнагародзілі перадавікоў жніва

Прафсаюзы Сельское хозяйство

3Жнівень — самы “гарачы” месяц для працаўнікоў вёскі. У гаспадарках яшчэ ідзе нарыхтоўка кармоў, у разгары жніво, тым часам, вядзецца падрыхтоўка глебы і пачынаецца сяўба азімых зерневых культур.
У КУВСП “Гарадзец” працуюць, не зважаючы на капрызы надвор’я і на ўласны час. Кожны дзень тэхніка выходзіць у поле. Сёлета нарыхтавана 326 тон сена, 5953 тоны сенажу. Што складае 18 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Наперадзе — нарыхтоўка сіласу. Цяпер актыўнымі тэмпамі ідзе жніво. Кіраўніцтва, спецыялісты і працаўнікі гаспадаркі прыкладаюць максімум намаганняў, каб без страт сабраць вырашчаны ўраджай.
Па стане на 12 жніўня ў сельгаспрадпрыемстве абмалочана 72 працэнты плошчаў, занятых зерневымі і зернебабовымі культурамі. Намалочана 2275 тонаў зерня.
Намеснік кіраўніка гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Наталля Катушонак разам са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Наталляй Сідаровіч узнагародзілі камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, занятых на жніве. Падарункі атрымалі камбайнеры Юрый Леановіч, Юрый Катушонак, вадзіцелі Віктар Шабан, Сяргей Шуман і Уладзімір Мядзелец, аператары зернесушыльных комплексаў Аляксандр Ерахновіч, Сяргей Адзінец, Аляксандр Рэут, Уладзімір Захар’еў, Аляксандр і Дзмітрый Самуйла.
У межах рэспубліканскай акцыі “Хлеб на далонях жанчыны”, ініцыяванай грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз жанчын”, старшыня пярвічнай арганізацыі КУВСП “Гарадзец” дадзенага аб’яднання Галіна Ермаловіч узнагародзіла загадчыка склада Наталлю Сідаровіч, якая шмат год працуе на гэтай пасадзе і сумленна выконвае сваю работу.
Тым часам, жніво ў гаспадарцы хутка закончыцца і механізатары шырокім фронтам пачнуць сяўбу азімых зерневых культур, каб закласці аснову ўраджаю 2022 года.
Сяргей РАЙЧОНАК.

4 5 6 7 8