
У раёне, як і ў цэлым па краіне, працягваецца рэспубліканская акцыя “Хлеб на далонях жанчыны”, ініцыятарам якой выступіла грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”.
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Агратэхсэрвіс”, старшыня пярвічнай арганізацыі раённага аб’яднання ГА “БСЖ” Яся Краснікава і галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Леанід Зубовіч у межах акцыі павіншавалі работнікаў сталовай ААТ “Агратэхсэрвіс” Таццяну Ракітка і Марыну Шудзель, кладаўшчыкоў Тэрэзу Грыгаровіч, Ніну Груніну, Надзею Кукуць, Ірыну Падорскую і вагаўшчыка Антаніну Дарашкевіч з працоўнымі дасягненнямі, уручылі ім падарачныя сертыфікаты і віншавальныя паштоўкі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
