Яўгеній Пятрашка два сезоны адпрацаваў на жніве на камбайне замежнай вытворчасці “New Holland” у ААТ “Жвіранка”. Мужчына дасканала асвоіў тэхніку, нягледзячы на ўсе яе складанасці.
— У свой час я пачынаў працаваць падчас жніва на камбайне Дон-1500, потым быў за штурвалам камбайна айчыннай вытворчасці КЗС-1218, — кажа Яўгеній. — У мінулым годзе кіраўніцтва гаспадаркі даверыла мне камбайн “New Holland”.
І механізатар давер апраўдаў: сёлета Яўгеній Пятрашка намалаціў 1771 тону зерня. А гэта другі паказчык у раёне. Цяпер жа, паставіўшы камбайн на зімовае захоўванне, мужчына працуе на трактары “Беларус” МТЗ-890. Ён выконвае транспартныя работы.
Сяргей РАЙЧОНАК.
