У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” узнагародзілі працаўнікоў МТФ “Пашкі” ААТ “Агратэхсервіс”

Сельское хозяйство

У пачатку студзеня ў краіне стартавала рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”, падчас якой ушаноўваюцца перадавікі жывёлагадоўчай галіны па выніках мінулага года, узнагароджваюцца лепшыя працоўныя калектывы і асобныя работнікі.
У межах акцыі МТФ “Пашкі” ААТ “Агратэхсервіс” наведалі намеснік старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Вырвіч, галоўны тэхнічны інспектар працы Яўгеній Зуй і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская.
Яны падрабязна азнаёміліся з умовамі працы жывёлаводаў на малочнатаварнай ферме, рацыёнам кармлення буйной рагатай жывёлы, яе прывагамі і надоямі малака.
Прадстаўнікі прафсаюза падзякавалі работнікам за іх уклад у развіццё раёна і вобласці, а таксама ўручылі падарункі.
Сяргей РАЙЧОНАК.