Прафесар Вячаслаў Бука атрымаў найвышэйшую навуковаю ўзнагароду Ісламскай Рэспублікі Іран

Актуальное

сярод пяці лаўрэатаў прэміі Аль-Харэзмі перад уручэннем узнагарод — (злева направа) прадстаўнікі Іярданіі, Малайзіі, Беларусі, Індыі і Пакістана

Не так даўно ў раённай газеце была змешчана публікацыя пра нашага земляка, ураджэнца вёскі Маркі, прафесара, доктара біялагічных навук, Вячаслава Ульянавіча Буку, які загадвае аддзелам біяхімічнай фармакалогіі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (город Гродна). Думаем чытачам раёнкі будзе цікава даведацца пра чарговы поспех нашага земляка. Справа ў тым, што беларускі навуковец атрымаў найвышэйшую навуковаю ўзнагароду Ісламскай Рэспублікі Іран — прэмію Аль-Харэзмі. Узнагароджаны ён быў за выбітныя навуковыя дасягненні і іх грамадскую значнасць, а менавіта за распрацоўку фундаментальных падыходаў да фармакалагічнай карэкцыі паталогіі печані і сумежных захворванняў. Дыплом лаўрэата прэміі, падпісаны прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзінежадам, і кубак лаўрэта Вячаслаў Ульянавіч атрымаў 5 лютага з рук першага віцэ-прэзідэнта Ірана Махамад-Рэза Рахімі на спецыяльнай цырымоніі ў Тэгеране з удзелам першых асоб Рэспублікі. Акрамя гэтага, беларус быў узнагароджаны граматай Іранскай арганізацыі па навуцы і тэхналогіях (IROST). У час візіту ў Іран ён сустракаўся з іранскімі высокапастаўленымі службовымі асобамі і навукоўцамі, пазнаёміўся з работой шэрагу навуковых устаноў, прачытаў 2 лекцыі. Міністр навукі, даследванняў і тэхналогій Ірана Камран Данешжу у размове з Вячаславам Ульянавічам сказаў, што іранскія вучоныя хацелі б болей цесна супрацоўнічаць з беларускімі калегамі, у тым ліку і ў галіне біямедыцынскіх навук.

Дарэчы, Аль-Харэзмі — гэта сярэднявечны персідскі матэматык і астраном, заснавальнік навукі алгебры. Прэмія, якая сёлета была названая ў яго гонар, да гэтага прысуджвалася 26 разоў, Вячаслаў Ульянавіч Бука стаў другім прадстаўніком СНД, які атрымаў названую прэмію.

Вячаслаў Бука атрымаў найвышэйшую навуковаю ўзнагароду Ісламскай Рэспублікі Іран - прэмію Аль-Харэзмі

Андрэй БУРЭЦ.



1 комментарий по теме “Прафесар Вячаслаў Бука атрымаў найвышэйшую навуковаю ўзнагароду Ісламскай Рэспублікі Іран

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *