Этнаграфічны куток «Скарбонка» у Лонскім СДК

Актуальное

Установы культуры раёна, у большасці — музеі і бібліятэкі, па спецыфіцы сваёй дзейнасці займаюцца пошукам, набыццём прадметаў даўніны нашых дзядоў і прадзедаў, ствараюць на аснове сабранага матэрыялу куткі этнаграфіі. Работа ў дадзеным накірунку вядзецца ў Радзюкоўскім і Більдзюжскім СДК, Германавіцкім і Верацееўскім цэнтрах культуры. Мэта зразумелая — зберажэнне традыцый продкаў і свядомая перадача іх нашым сучаснікам і нашчадкам.

У сакавіку работнікі Лонскага СДК і бібліятэкі стварылі этнаграфічны куток у сваёй клубнай установе пад назвай “Скарбонка”. У экспазіцыю ўвайшлі экспанаты сялянскага ўжытку, якімі карысталіся вяскоўцы ў хатнім, гаспадарчым побыце, прадметы рамесніцкай, кавальскай дзейнасці і г. д.

— Асноўная мэта, якую ставяць перад сабой культработнікі, што займаюцца зборам, улікам, апісаннем і экспанаваннем падобных рэчаў, — зберажэнне той спадчыны, што, на вялікі жаль, пакрысе страчваецца, — кажа нам метадыст па фальклору і этнаграфіі аддзела культуры Алёна Сухаверская. — Мы павінны не проста беражна захоўваць гэты скарб, а, у першую чаргу, весці прапагандысцкую, асветніцкую работу сярод насельніцтва, асабліва сярод дзяцей і моладзі, накіраваную на маральна-этычнае і духоўна-патрыятычнае выхаванне.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *