Навядзём парадак разам у межах акцыі «Зробім!»

Актуальное

imgserver13.php_99 красавіка ў межах акцыі “Зробім” у Беларусі пройдзе дзень глабальнай уборкі, якая аб’ядноўвае па ўсім свеце мільёны людзей, што імкнуцца ачысціць прыроду ад смецця і забяспечыць чысціню і парадак на сваёй зямлі. Зрабіць гэта вельмі проста — трэба проста прыбраць смецце там, дзе ніхто гэтага больш не зробіць: у лясах, каля вадаёмаў, іншых месцах, дзе ўзніклі несанкцыянаваныя звалкі ці проста многа смецця. Задачамі акцыі з’яўляюцца прыцягненне ўвагі да праблем адходаў, выяўленне несанкцыянаваных звалак адходаў у лесапаркавых зонах і іх ліквідацыя, устаноўка побач з месцамі, дзе выкідваюцца адходы, кантэйнераў для смецця, здача сабраных другасных матэрыяльных рэсурсаў на перапрацоўку. Ідэя акцыі вырасла з грамадскага руху «Let’s Do It!» («Зробім!»), які пачаўся ў Эстоніі. Трэцяга мая 2008 года 50 тысяч валанцёраў за 5 гадзін сабралі 10 тысяч тон смецця і вызвалілі тэрыторыю краіны ад нелегальных сметнікаў. Пасля гэтага акцыя набыла сусветную папулярнасць. Да 2016 года да сусветнай кампаніі Let’s Do It – World Clean-up 2016  падключыліся 14 мільёнаў чалавек з 112 краін, сярод якіх і Беларусь.

—Наш раён удзельнічаў у гэтай акцыі і ў мінулым годзе, — расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызму райвыканкама Наталля Анатольеўна Арэшкава. — Працягваем мы карысную традыцыю і сёлета. Звяртаю ўвагу, што ў нашым раёне акцыя пройдзе 8 красавіка. Пачнецца яна ў 13:30. Дзесьці школьнікі разам з дарослымі будуць наводзіць парадак на тэрыторыі сваіх населеных пунктаў (паркі, берагі рэк і вадаёмаў, могілкі і іншае), дзесьці прыбіраць ад смецця навакольную мясцовасць. Напрыклад, шаркаўшчынскія школьнікі займуцца навядзеннем парадку ў парку сельгастэхнікі, у Германавічах увага будзе накіравана на тэрыторыю парка, самога аграгарадка, у Лужках — бераг ракі Мнюта ад старага да новага маста, школьны стадыён. Такія мерапрыемствы заппланаваны па многіх населеных пунктаў нашага раёна. Хацелася б, каб актыўны ўдзел у акцыі прынялі і дарослыя, прадэманстраваўшы такім чынам моладзі станоўчы прыклад. Калі нехта жадае далучыцца да акцыі і самастойна арганізаваць уборку — тэлефануйце нам. Больш падрабязную інфармацыю пра акцыю і ўмовы ўдзелу ў ёй можна даведацца на спецыяльным сайце letsdoit.by ці па тэлефонах 4-40-25, 4-14-17.

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *