Узнагароды за старанную працу

Сельское хозяйство

На ферме «Сасноўцы» ААТ «Даватарскі» утрымліваецца 328 кароў, дойны статак складае 308 галоў. Працуюць тут шэсць даярак. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат наведаў мясцовых жывёлаводаў і павіншаваў іх з высокімі працоўнымі паказчыкамі.

Лідзіруе сярод аператараў машыннага даення Кацярына Лаздыньш. Валавы надой за люты ў яе склаў 16 тон 862 кілаграмы. У сярэднім ад адной каровы яна атрымала 380 кілаграмаў малака. Другое месца займае Наталля Міронава. У яе валавы надой склаў 11 тон 776 кілаграмаў. У сярэднім ад адной каровы атрымана 214 кілаграмаў малака. На трэцім месцы сярод даярак знаходзіцца Марына Мацюк. Валавы надой малака ў яе склаў 11 тон 375 кілаграмаў. У сярэднім ад адной каровы атрымана 253 кілаграмы малака.

Аляксандр Іосіфавіч у межах рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» падарыў даяркам электрычны чайнік, а таксама салодкія пачастункі. Ад імя прасаюзнага камітэта і адміністрацыі гаспадаркі жывёлаводаў павіншавалі і ўручылі каштоўныя падарункі Анжаліка Атопкіна і Кацярына Шпак.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара