У ААТ «Даватарскі» прымянілі метад загортвання сенажу ў цэлафанавыя рулоны

Сельское хозяйство

Валерый Ласоўскі каля новага агрэгата

У ААТ “Даватарскі” пры складаных эканамічных умовах шукаюць розныя шляхі выйсця з крызісных сітуацый. Па магчымасці, набываюць новую тэхніку, выкарыстоўваюць вопыт перадавых гаспадарак. Напрыклад, аднымі з першых у раёне прымянілі даўно знаёмы метад у Расіі і шэрагу гаспадарак рэспублікі па загортванні сена і сенажу ў цэлафанавыя рулоны па рознай тэхналогіі. Для гэтых мэт набылі агрэгат “Торнадо”. Даручылі тэхніку вопытнаму механізатару Валерыю Ласоўскаму. Ён хутка асвоіў новую тэхніку, і ўжо зроблены першыя спробы — загорнутыя ў белы шчыльны цэлафан рулоны сенажу і ў спецыяльную плёнку — сена раскіданы па полю. На свой рахунак Валерый запісаў 772 рулоны сена і 223 сенажу. Аб эфектыўнасці такога корму даведаемся ў час яго скармлівання.

Сянаж у рулонах

Дарэчы, у ААТ “Даватарскі” назапашана ўжо 1163 тоны сена, што значна больш запланаванага.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *