Віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Актуальное

Паважаныя вернікі і святары каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Хрыстова Уваскрэсенне аб’ядноўвае людзей, збліжае народы і пакаленні ўсеабдымнымі пачуццямі любові і надзеі. Вялікае хрысціянскае свята дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця і згоды ў нашым грамадстве, бо няма нічога важней, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях.

Дарагія сябры! Хай гэтыя цудоўныя веснавыя дні будуць для кожнага з вас па-сапраўднаму добрымі і цёплымі, а навакольны свет стане лепшым і прыгажэйшым.

Няхай Вялікдзень натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ажыццяўлення высакародных задум. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і цудоўнага настрою!

Дзмітрый Ламака,
старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Уладзімір Шпец,
старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

***

Дорогие шарковчане!

Поздравляю вас с праздником Воскресения Иисуса Христа!

Этот день наполняет нас ликованием жизни, торжеством победы, добра и неиссякаемой любовью. Этот светлый праздник вселяет в нас глубокую веру в преодолении нашим обществом всех вызовов современности и духовное укрепление нашего народа.

В эти святые дни желаю вам и вашим близким светлой Пасхальной радости! Пусть эта радость наполняет сердца и станет основой нашей жизни. Берегите ее, несите близким и незнакомым людям, делитесь щедро, и она приумножится в каждом!

Мира, здоровья, долголетия и благополучия!

Павел Сильченок,

депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь

***

“І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку”. (Мц 28,20)

Дарагія браты і сёстры!

Сёння чарговы раз мы чуем, як на нашых касцёлах гучаць званы з нагоды Уваскрэсення Пана нашага Езуса Хрыста. Б’юць званы быццам, спяваюць, што ўваскрос Хрыстос — так гучаць словы адной з велікодных песень. Гэты звон напамінае нам сёння, што Уваскрослы Езус сам прыходзіць да нас, як калісьці да сваіх вучняў (Ян 20,19). Шукае нас, нібы хоча, каб мы, як апостал Тамаш, уклалі палец у раны ад цвікоў і не былі няверуючымі, але веруючымі (пар. Ян 20, 24-29).

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Шматлікіх ласк ад Бога з нагоды надыходзячых Велікодных Святаў жадае ксёндз Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату.