Усе гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы яравых зерневых культур. Паралельна ў кожным сельгаспрадпрыемстве вядзецца падкормка мінеральнымі ўдабрэннямі пашы і азімых зерневых.
Старанна працуюць хлебаробы ААТ «Ельня-Агра». Як і ў мінулыя гады, сёлета падкормкай на агрэгаце «Раса» займаецца механізатар Васілій Якімовіч.
— Спачатку ўносіў удабрэнні на палетках, дзе растуць шматгадовыя травы, — кажа Васілій Мікалаевіч. — Цяпер уношу карбаміда-аміячную сумесь на азімыя зерневыя культуры. У дзень апрацоўваю плошчу каля 100-120 гектараў. Падвозіць і запраўляе мой агрэгат «мінералкай» механізатар Іван Шышковіч. Працуем зладжана, без збояў і прастояў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

