Стары двор у новай «вопратцы»

Добраўпарадкаванне Общество

Як вядома ў Шаркаўшчыне маюцца тры арганізацыі, якія сочаць за станам дарог у гарадскім пасёлку і раёне. Гэта дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 26, дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 131 і лінейна-дарожная дыстанцыя № 353 дарожнага эксплуатацыйнага ўпраўлення № 35.

Работнікі дадзеных арганізацый сёлета задзейнічаны на падрыхтоўцы шляхоў зносін у гарадскім пасёлку і раёне перад правядзеннем абласнога свята-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023». Акрамя іх дапамогу шаркаўчанам аказваюць і нашы суседзі — дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 145. Ні для каго не сакрэт, дваровая тэрыторыя каля дамоў №№ 13, 17 і 27 па вуліцы Ціміразева, што ў мікрараёне ПМК № 51, на працягу немалога перыяду была ў вельмі дрэнным стане і выглядала кепска. Цяпер у гарадскім пасёлку паўсюдна праводзіцца добраўпарадкаванне. Набываюць новае аблічча фасады жылых дамоў і адміністрацыйных будынкаў, на вуліцах і завулках укладваецца новае асфальтабетоннае пакрыццё, на пешаходных дарожках і тратуарах — новая плітка, усталёўваецца новая агароджа.

Работнікі Глыбоцкага ДРБУ № 145 на працягу некалькіх дзён займаліся добраўпарадкаваннем прыдамавых тэрыторый па вуліцы Ціміразева. Цяпер тут для зручнасці жыхароў пакладзены новы асфальт не толькі на пешаходных дарожках, але і на міні-стаянках для аўтамабіляў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.