Венядзікт Юльянавіч Казарэвіч — лепшы малаказдатчык раёна

Сельское хозяйство

М. І. Баговіч уручае В. Ю. Казарэвічу сертыфікат

Падчас рабочай планёркі, якая праходзіла ў вялікай зале райвыканкама, кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч выканаў прыемную місію. Лепшаму малаказдатчыку раёна Венядзікту Юльянавічу Казарэвічу ўручыў сертыфікат на атрыманне індывідуальнага даільнага апарата АІД “Алеся”, які закупіў Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат. Мікалай Ірынархавіч ад сябе асабіста і актыву раёна павіншаваў жыхара аграгарадка Вялікае Сяло і пажадаў яму і яго працавітай сям’і далейшых поспехаў.

Сёлета Венядзікт Юльянавіч разам з жонкай Антанінай Уладзіміраўнай трымаюць на падворку чатырох кароў і актыўна здаюць малако дзяржаве.

У мінулым годзе яны трымалі пяць дойных кароў і за год  рэалізавалі  дзяржаве 22903 кілаграмы малака. Не складана падлічыць, што на карову атрымалася па 4580 кілаграмаў. І закантрактавана было імі двое цялят.

Можна толькі захапляцца такімі працавітымі людзьмі. Да слова сказаць, цяпер абодва Казарэвічы на заслужаным адпачынку, а раней працавалі — ён шафёрам, а яна кладаўшчыком на збожжаскладзе гаспадаркі. Абодва вызначаліся стараннымі адносінамі да сваіх абавязкаў.

Кацярына СОСНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *