На цэнтральнай малочнатаварнай ферме «Германавічы» ААТ «Княж» была праведзена рэканструкцыя старых жывёлагадоўчых памяшканняў

Сельское хозяйство

У ААТ «Княж» у папярэднія гады на цэнтральнай малочнатаварнай ферме «Германавічы» была праведзена рэканструкцыя старых жывёлагадоўчых памяшканняў, якія даўно не выкарыстоўваліся. Аналагічная работа ажыццящляецца і на іншых фермах.

Каля пятнаццаці год назад на ферме «Каралева» планавалася ўзвядзенне і ўвод у эксплуатацыю даільнай залы. Па аб’ектыўных прычынах будоўля прыпынілася на нявызначаны тэрмін. Справа зрушылася з месца, калі за яе ўсур’ёз узяўся кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Буда. Пакрысе, крок за крокам, укладваючы сродкі сельгаспрадпрыемства, гаспадарчым спосабам прадоўжылі будаўнічыя работы на аб’екце. Толькі канчатковае прызначэнне будынка вырашана было змяніць. Цяпер замест даільнай залы тут будзе памяшканне для бязпрывязнага ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы на 120 галоў. На дадзены момант заканчваюцца мантажныя работы, якімі займаецца будаўнічая брыгада сельгаспрадпрыемства. Заліта бетонная сцяжка палоў, усталявана сістэма водапаення з падагрэвам, падведзена электрычнасць. Побач з памяшканнем пабудавана гноесховішча. Такім чынам, у «Княжы» будзе вырашана чарговая задача з размяшчэннем буйной рагатай жывёлы, шчыльнасць якой на ферме «Каралева» была надзвычай вялікай.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.