У Германавіцкай бібліятэкі праходзіць тэматычная выстава

Актуальное

Ва ўсіх установах культуры гарадскога пасёлка і раёна праходзяць калядныя і навагоднія мерапрыемствы. У Германавіцкім Цэнтры культуры і народных традыцый ладзяцца тэматычныя выставы, праходзяць тэатралізаваныя канцэрты, гульнёвыя праграмы, абрады калядавання і дыскатэкі. Па-святочнаму выглядае і мясцовая бібліятэка.

— У сваёй рабоце мы цесна супрацоўнічаем з нашай сярэдняй школай, — кажа загадчык бібліятэкі Таццяна Хоміч. — Вучні заўсёды з вялікай ахвотай наведваюць нашу ўстанову. Разам мы праводзім даследчую работу, вывучаем гістарычнае мінулае нашага аграгарадка, яго помнікі, імёны славутых землякоў. Патрыятычнае выхаванне — адзін з накірункаў работы бібліятэкі. Вельмі важна, каб дзеці ўсведамлялі, як важна любіць сваю малую радзіму, сваю Айчыну, ганарыцца слаўным мінулым і сённяшнім днём Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы тэатральнага аддзялення Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў таксама з’яўляюцца пастаяннымі наведвальнікамі і ўдзельнікамі мерапрыемстваў нашай бібліятэкі.

За 11 месяцаў бягучага года ўстанову культуры наведалі 3470 чалавек. І гэта не толькі жыхары аграгарадка, але і суседніх вёсак таксама. Трэба адзначыць, што сёлета значна папоўніўся кніжны фонд нашай установы, набыта бальш за 300 экземпляраў новых кніг для дарослых і дзяцей. На пастаяннай аснову выпісваем перыёдыку, у прыватнасці, раённую газету «Кліч Радзімы».

Мы заўсёды з ахвотай рыхтуем разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы. Хачу ўсіх жадаючых запрасіць наведаць царства кнігі аграгарадка Германавічы, дзе любы жадаючы зможа выбраць для сябе цікавы твор.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.