У Заслонаве прайшло ўшанаванне ваеннаслужачых запасу

Актуальное

Сяргею Рымдзёнку намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі ўручае Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта

Напрыканцы верасня на страявым пляцы 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання ў Заслонаве прайшло ўшанаванне ваеннаслужачых запасу, якія ў межах вучэбных збораў прынялі ўдзел і праявілі сябе ў сумесным стратэгічным вучэнні Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь “Захад-2013”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Віцебскай вобласці. Ад Шаркаўшчынскага раёна ў Заслонава прыехалі Яўген Клімза, Вадзім Хаданёнак, Аляксандр Сямёнаў, Ігар Красільшчык, Вячаслаў Падоба, Павел Бельскі, Сяргей Рымдзёнак, Яўген Катушонак, Яўген Балтрукевіч, Аляксандр Дземідовіч. Нашы хлопцы праявілі ў ходзе збораў лепшыя якасці і веданне воінскай справы. Граматай камандзіра 19-ай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады былі ўзнагароджаны Вячаслаў Падоба, Аляксандр Сямёнаў, Яўген Клімза, Яўген Катушонак. Ігару Красільшчыку была аб’яўлена Падзяка ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці з узнагароджаннем граматай. За ўзорнае выкананне воінскага абавязку, праяўленую ініцыятыву аб’яўлена Падзяка старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Сяргею Рымдзёнку, Яўгену Катушонку, Яўгену Балтрукевічу.

шаркаўчане, якія выдатна праявілі сябе падчас вучэбных збораў і вучэнняў

Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *