Шаркаўшчынскія народныя майстры сярод лепшых

Актуальное

метадысты-майстры Ірына Груніна і Анна Рымдзёнак

З 4 лютага мінулага года па 4 снежня 2013 года сярод дамоў і Цэнтраў рамёстваў, а таксама Цэнтраў нацыянальных культур праводзіўся абласны конкурс па развіццю традыцыйнага ткацтва “Народныя тканіны Віцебшчыны”. Галоўнай мэтай правядзення мерапрыемства арганізатары ставілі вывучэнне, засваенне і папулярызацыю традыцыйнага ткацтва, адпаведнага этнаграфічным адметнасцям рэгіёнаў Віцебшчыны, а таксама паляпшэнне матэрыяльнай базы ўстаноў культуры, працуючых у дадзеным накірунку.
12 снежня на базе Лепельскага Дома рамёстваў адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя “Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны”, дзе і былі падведзены канчатковыя вынікі конкурсу. Не засталася па-за ўвагай журы карпатлівая работа і метадыстаў-майстроў з нашага рэгіёну. Калектыў Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра рамёстваў на чале з дырэктарам Вікторыяй Дубоўскай удастоены дыплома 3-й ступені і каштоўнага падарунка па выніках конкурсу. Па словах Вікторыі Казіміраўны, вялікая заслуга ў гэтым метадыста-майстра Дома ганчара аг.Германавічы, члена Саюза народных майстроў Беларусі Анны Рымдзёнак, што прадстаўляла на конкурс тканыя посцілкі, і метадыста-майстра Цэнтра рамёстваў Ірыны Грунінай, якая адрадзіла старадаўні строй адзення, характэрны для нашай мясцовасці.
Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *